Холдынг бытавога абслугоўвання «Гомельаблбыт» створаны 25.06.2014 г. і зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь у Дзяржаўным рэестры холдынгаў за № 79 (пасведчанне ад 25.06.2014 г.).
У якасці кіруючай кампаніі вызначана ААТ «Гомельаблсэрвіс». У складзе холдынга ў цяперашні час функцыянуе 17 арганізацый бытавога абслугоўвання, у тым ліку:
- 14 адкрытых акцыянерных таварыстваў з доляй адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у статутных фондах (абласной і раённай)
- 2 камунальныя унітарныя прадпрыемствы раённай уласнасці;
- 1 закрытае акцыянернае таварыства без дзяржаўнай долі ў статутным фондзе.