Увазе падаткаплацельшчыка

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці нагадвае!

У бягучым годзе фізічным асобам упершыню накіравана адзінае паведамленне на маёмасныя падаткі (транспартны, зямельны падатак і падатак на нерухомую маёмасць), у якім змяшчаецца інфармацыя аб усіх аб'ектах па кожнай фізічнай асобе ў Рэспубліцы Беларусь.

У гэтым годзе аплачваецца асноўная сума транспартнага падатку (авансавы плацеж фізічныя асобы абавязаны былі выплаціць у памеры 29 рублёў за адзін транспартны сродак у 2021 годзе да 15 лістапада).

Па зямельным падатку і падатку на нерухомасць у 2022 годзе падлягае да выплаты авансавы плацеж у памеры 50% ад налічанай сумы падатку за 2022 год.

Звяртаем увагу, што з 1 студзеня 2022г. змяніўся парадак вылічэння і выплаты падатку на нерухомую маёмасць. Фізічныя асобы, якія маюць ва ўласнасці жылыя памяшканні ў шматкватэрных і (або) блакіраваных жылых дамах, становяцца плацельшчыкамі падатку на нерухомую маёмасць па кожнаму такому аб'екту.

Нагадваем, што зямельны падатак, падатак на нерухомасць выплачваюцца ў бюджэт па месцы размяшчэння аб'екта падаткаабкладання, а транспартны падатак - па месцы рэгістрацыі фізічнай асобы.

Алгарытм выплаты падаткаў праз сістэму АРІП па аб'ектах у г. Гомелі. Выбіраемы: Падаткі - Гомель - ІМПЗ па……..раёну - падатак….. - уводзім свой уліковы нумар плацельшчыка (вялікімі літарамі на англ. яз.)- аплачваем суму падатку (адлюстроўваецца аўтаматычна).

Уліковы нумар плацельшчыка, неабходны для аплаты падаткаў фізічнай асобы можна даведацца на сайце МПЗ: www.portal.nalog.gov.by Выбіраем: Электронныя сэрвісы - Дзяржаўны рэестр плацельшчыкаў - Пошук фізічных асоб (па пашпартных звестках).

Па больш падрабязную інфармацыю можна звярнуцца на афіцыйны сайт МПЗ: www.nalog.gov.by, у раздзел «Фізічныя асобы» - «Падаткаабкладанне маёмасці», альбо ў інспекцыю МПЗ па месцы рэгістрацыі або знаходжання вашай маёмасці.

Інфармацыя аб нумарах тэлефонаў інспекцый МПЗ размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь: www.nalog.gov.by, у раздзеле - "Актуальнае"-"Тэлефоны для атрымання кансультацый па маёмасных падатках фізічных асоб".

 
 
ГЦ «Катунінскі»

Звязацца з намі

Адрас для лістоў:
246017,
г.Гомель,
вул.Катуніна, 14

Тэл./факс:
(0232)31-59-72

e-mail:
gomeloblservis@hbo-gomel.by

Рэжым працы:
Пн.-чц.: 08:30-17:30,
перапынак 13:00-14:00
Пт. 08:30-17:00,
перапынак 13:00-13:30
Выхадныя дні: субота, нядзеля


Электронныя звароты